Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская каралева – далёкая радня князя Гедыміна?


Радыё Свабода Сёньня візытам ў літоўскую сталіцу Вільню пачалі сваё турнэ па Балтыйскіх краінах каралева Элізабэта Другая з мужам прынцам Філіпам. Гэта – першы візыт брытанскай каралевы ў Балтыйскія краіны пасьля вяртаньня незалежнасьці Літвой, Латвіяй і Эстоніяй.

Асаблівую цікавасьць у Літве выклікаў візыт манарха ў зьвязку з заявамі аднаго зь літоўскіх гісторыкаў, што Элізабэта Другая зьяўляецца далёкай раднёй Вялікага Князя Літоўскага Гедыміна, які кіраваў старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавай у 14-м стагодзьдзі. Прафэсар Альфрэдас Бублаўскас на старонках газэты “Lietuvos Rytas” паведамляе, што радаводы каралевы Элізабэты Другой і князя Гедыміна перасякаюцца ў 15-м стагодзьдзі.
XS
SM
MD
LG