Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня вітае Каралеву Вялікай Брытаніі


Тацьцяна Поклад, Вільня Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэта Другая і Прынц Эдынбурскі Філіп пачалі візыт у тры балтыйскія краіны з наведваньня Літвы. Учора ўвечары іх урачыста сустракалі ў Вільні. Сёньня адбылася урачыстая цырымонія сустрэчы каля будынку прэзыдэнтуры, што каля Віленскага унівэрсытэту, які каралева таксама наведала. На Ратушавым пляцы брытанская каралева паразмаўляла з віленчукамі, якія прыйшлі прывітаць яе прыезд.

Сваю прамову ў Сойме каралева пачала словамі літоўскага гімну -- “І праўда, і сьвятло няхай нас яднаюць”. Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэта Другая сказала у літоўскім парлямэнце:

(Элізабэта Другая:) “Мне прыемна, што дачыненьні Літвы і Брытаніі пашыраюцца такімі тэмпамі. Працуючы разам ў Эўразьвязе і НАТО, мы сутыкаемся з тымі самымі праблемамі і магчымасьцямі. Нас яднае агульная мэта ствараць адкрытую, упэўненую ў сабе Эўропу. Мы будзем прыкладаць намаганьні, каб плады свабоды, дэмакратыі і свабоднага рынку, якімі мы карыстаемся, як сябры Эўразьвязу і НАТО, былі даступнымі і для нашых суседзяў, жадаючым далучыцца да нас.

Мы верым, што абавязаны дапамагчы вырашыць канфлікты, якія існуюць ў сьвеце, каб пашыраліся інвэстыцыі ва ўсіх накірунках, каб ствараліся новыя магчымасьці для свабоднага руху людзей, каб яны маглі свабодна працаваць ў любой краіне паводле свайго выбару”.
XS
SM
MD
LG