Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іосіф Сярэдзіч адмовіўся павітацца зь Сяргеем Гайдукевічам


Радыё Свабода Рэдактар незалежнай газэты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч адмовіўся падаць руку кіраўніку Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргею Гайдукевічу.

Яны спаткаліся ў амбасадзе Польшчы, дзе кожны меў сустрэчу з прадстаўнікамі дыпляматычнай місіі. “Вам, таварыш Гайдукевіч, я не падам рукі ніколі”, — заявіў спадар Сярэдзіч на спробу палітычнага дзеяча павітацца. Інцыдэнт адбыўся ў прысутнасьці польскіх дыпляматаў.

Гэтаму папярэднічалі шматлікія судовыя працэсы, ініцыяваныя Сяргеем Гайдукевічам. Кіраўнік ЛДПБ дамогся прысуджэньня “Народнай Волі” буйнога штрафу за публікацыю артыкулу пра сувязь ягонай партыі з рэжымам Садама Хусэйна. Сяргей Гайдукевіч называе апублікаваную інфармацыю непраўдзівай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG