Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканец Курт Фрэйзэр узначаліў хакейную зборную Беларусі


Радыё Свабода, Менск Сёньня Фэдэрацыя хакею Беларусі афіцыйна абвясьціла пра кадравыя зьмены ў трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай. На чале каманды стаў 48-гадовы амэрыканскі спэцыяліст Курт Фрэйзэр.

Да 1990 году ён выступаў за клюбы Нацыянальнай хакейнай лігі “Ванкувэр Кэнакс”, “Чыкага Блэкхоўкс”, “Мінэсота Норс Старз”, а ў якасьці трэнэра і кансультанта працаваў з такімі камандамі Інтэрнацыянальнай і Нацыянальнай лігаў як “Мілуокі Эдміралз”, “Арланда Солар Беарз”, “Атлянта Трэшэрз” і “Нью-Ёрк Айлэндэрз”.

Як паведмілі ў Фэдэрацыі хакею Беларусі, папярэдне кантракт з Куртам Фрэйзэрам падпісаны да 1 чэрвеня 2007 году. За гэты час амэрыканскі трэнэр атрымае 100 тысяч даляраў.
XS
SM
MD
LG