Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

100 гадоў “Нашай Нівы”: “Трэба школы, трэба навукі”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Народная журналістыка ў “Нашай Ніве” 100 гадоў таму.

У №4 “Нашай Нівы”, які датаваны 2 сьнежня 1906 году, нехта Янка Белый зьвяртаецца да рэдакцыі:

“Толькі што дастаў першы нумэр газэты “Наша Ніва”. Глянуў! Пачаў чытаць — сэрца забілася, слёзы бягуць і кругом пацямнела… Здаецца, што ўсё, што толькі ёсць найлепшаго ў свеці, звалілася адразу, і сам ня ведаеш, чы гэта сон, чы праўда?! Праўда і праўда! З гэтаю праўдай зваліваецца цяжкая зіма ўсяго беларускаго народу. Засвяціўшаеся сонцэ атагрэваець сэрцэ гэтаго народу. А як мы ведаем, што сонцэм трымаецца ўвесь свет, відзім, што з вясны наша родная зямелька, як толькі атпусціцца, ешчэ з пад лёду выпускаець траўку, так і нашэ цяпер сэрцэ — сэрцэ цэлаго беларускаго народу, зачынаець выпушчаць гэтые першые, самые мілые, вясеннія пёркі-траўкі. Гэтую траўку нам і трэба старацца ўсімі сіламі даглядаць, каб яна не зачахла, а разрасталася і йшла далей пышным ростам. Што нам для гэтаго трэба рабіць? Адзін атказ на гэта: трэба школы, трэба навукі”.

У канцы допісу — прыпіска “Ад Рэдакцыі”:

“Памяшчаючы гэту пісульку ў “Нашай Ніве”, рэдакцыя дае пачаток і мейсцэ ў сваей газэці для таго, каб усе, каму справа беларускай народнай школы ляжыць на сэрцы, маглі смела высказаць свае мыслі і жадання аб ёй”.
XS
SM
MD
LG