Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Вольга Іпатава: “Веру, што Дом літаратара застанецца…”


Радыё Свабода Вольга Іпатава – першая і пакуль адзіная жанчына старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2002-2004 гады). Нарадзілася ў гарадзкім пасёлку Мір Карэліцкага раёну. Пасьля сьмерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Настаўнічала, працавала на тэлебачаньні, у газэтах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная зьмена», часопісе “Спадчына». Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалём Францыска Скарыны.

“Усю ноч на 30 жніўня ідзе дождж, і кожная кропля, здаецца, гаворыць мне: “Дом! Дом-м! Дом-м”

Сёньня мы апошні раз зьбіраемся ў нашым Доме літаратара…

Дом-м!

Тонкая, як бярозка, Жэня Янішчыц чытае са сцэны:

“Ты пакліч мяне, пазаві; Мы заблудзімся ў хмельных травах Пачынаецца ўсё з любві…”

Дом-м!

Непаўторная ўсьмешка Максіма Танка і яго працягнутая рука: “Як жывецца? Што пішацца?”

Дом-м!

Я веру, што Дом літаратара вернецца да нас”.



Гэтая праграма прагучыць на хвалях “Свабоды” заўтра.

Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 90 39 52
XS
SM
MD
LG