Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня пахаваюць Яўгена Лугіна


Паводле БелаПАН На 71-м годзе жыцьця памёр адзін з лідэраў фэрмэрскага і грамадска-палітычнага руху Беларусі 1990-х гадоў Яўген Лугін. Яўгена Лугіна пахаваюць на ягонай радзіме ў Глускім раёне.

Яўген Лугін служыў у інжынэрна-сапёрных войсках. Пасьля выхаду на пэнсію заняўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне", Партыі БНФ, стваральнікам Беларускай сялянскай партыі і яе старшынёй. Зьяўляўся адным зь ініцыятараў Кангрэсу дэмакратычных сіл. Неаднаразова быў рэпрэсаваны, сядзеў у турме.
XS
SM
MD
LG