Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзена новая аповесьць Васіля Быкава


Радыё Свабода У чарговым нумары часопіса «Дзеяслоў» будзе апублікаваная невядомая раней шырокай публіцы аповесьць Васіля Быкава “Бліндаж”.

Як паведамляе электронная газэта “Ежедневник”, машынапiс невядомай дасюль аповесьцi «Блiндаж» быў знойдзены ў архiве Быкава праз 20 гадоў пасьля напiсаньня. Аповесьць знойдзеная пры падрыхтоўцы поўнага збору твораў Васiля Быкава.

Паводле старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча, твор не завершаны. Васiль Быкаў не пасьпеў напісаць некалькiх апошнiх разьдзелаў. Яны былі рэканструяваныя па накiдах, знойдзеных у архiве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG