Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: ці маеце вы магчымасьць есьці тое, што хочаце?


Альгерд Невяроўскі, Менск Ці маюць беларусы магчымасьць харчавацца так, як яны самі таго хочуць? Ці могуць набываць тыя прадукты, якія ім падабаюцца? Гэтыя пытаньні людзям на вуліцах Менску задаваў наш карэспандэнт.

(Спадарыня: ) “Цалкам. Хаця і бываюць складанасьці, бо я вэгетарыянка і зімой такое харчаваньне даражэйшае за мяса”.

(Спадарыня: ) “У мяне такая магчымасьць ёсьць”.

(Спадар: ) “Асабіста ў мяне такая магчымасьць ёсьць. Я атрымліваю даволі добры заробак і магу абраць месца, дзе хачу паесьці, і пайсьці туды”.

(Спадарыня: ) “Пэўна ж, што ня маю. Элемэнтарна няма грошай”.

(Спадар: ) “У мяне магчымасьці няма. Быццам і працую столькі, колькі магу, а грошай няма”.

(Спадарыня: ) “Я б сказала, што на гэта не хапае сродкаў. Не заўсёды атрымліваецца набываць тое, што хацела б”.

(Спадар: ) “Не заўсёды. Грошай не хапае”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у вас магчымасьць харчавацца так, як вы хочаце?”

(Спадар: ) “Няма, на жаль, бо малы заробак”.

(Пэнсіянэрка: ) “Мы неяк усім задаволеныя. Усё ў нас ёсьць. Пэнсію прыстойную атрымліваем, нават вельмі. Усе прадукты ў краме ёсьць. І лічу, што вельмі нядрэнныя. Я ў Маскву ежджу, там прадукты значна горшыя. Мы магчымасьць маем”.

(Хлопец: ) “Сёньня ў крамах можна купіць усё што хочаш. Вялікі выбар прадуктаў і беларускіх вытворцаў, і расейскіх, і іншых. Маіх сродкаў хапае”.

(Спадар: ) “Я магу, бо зарплата высокая. Але й цэны высокія”.

(Спадар: ) “У залежнасьці ад таго, якімі фінансавымі магчымасьцямі валодае чалавек. Я адзін, і мне хапае ў межах разумнага. Мне хапае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG