Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Салідарнасьці ў Магілёве і Бабруйску


Радыё Свабода У Магілёве з нагоды Дня Cалідарнасьці грамадзкія актывісты правялі адразу некалькі акцыяў, у ходзе якіх нагадалі гараджанам пра зьніклых палітыкаў ды зьняволеную з палітычных матываў моладзь.

Група грамадзкіх актывістаў, трымаючы перад сабой іхныя партрэты, у суправаджэньні міліцыянтаў, некалькі разоў прайшла па пешаходнай вуліцы Ленінскай.

Тым часам сябры незарэгістраванага “Маладога фронту” у ходзе акцыі перад будынкам аблвыканкаму пакінулі ля помніку Леніну партрэты зьняволеных “маладафронтаўцаў”.

Вечар Дня Салідарнасьці ў Магілёве быў адзначаны таксама вывешваньнем перад будынкам абласнога КДБ бел-чырвона-белага сьцягу, раскідваньнем улётак з дахаў дамоў ды запальваньнем традыцыйных сьвечак памяці.

У Бабруйску ля капліцы перад могілкамі грамадзкія актывісты запалілі сьвечкі памяці.
XS
SM
MD
LG