Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены актывіст напісаў 110 лістоў дэпутатам


Радыё Свабода Старшыня гомельскай гарадзкой арганізацыі “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка накіраваў лісты ўсім 110 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай унесьці дапаўненьні ў заканадаўства аб кантрактнай сыстэме найму на працу.

Спадар Судаленка дамагаецца, каб наймальнікі былі абавязаныя працягваць кантракты з працаўнікамі, якія ня маюць парушэньняў дысцыпліны. Гэта дазволіць абараніць добрасумленных працаўнікоў, у тым ліку і палітычна актыўных, ад самавольства наймальнікаў.

Юрыст Судаленка (дарэчы, бацька траіх непаўналетніх дзяцей) без тлумачэньня прычынаў быў звольнены пасьля заканчэньня кантракту з Гомельскага ўпраўленьня “Белтрансгазу” — такая была ініцыятыва адміністрацыі. Шматлікія суды не дапамаглі яму абараніць сваё канстытуцыйнае права на працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG