Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Эўракамісія выдзеліла 4,5 мільёна эўра для беларускіх студэнтаў</B>


Радыё Свабода Эўракамісія пачынае навучальную праграму для беларускіх студэнтаў, якія хочуць вучыцца за мяжой. Прадстаўніца Эўракамісіі Эма Удвін патлумачыла сёньня, што грошы будуць выдаткоўвацца на навучаньне студэнтаў, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананьні пасьля сёлетніх сакавіцкіх пратэстаў.

(Удвін: ) “Тое, што вы сёньня бачыце – гэта праграма, скіраваная на вырашэньне праблем студэнтаў, якія хочуць вучыцца, але больш ня маюць такой магчымасьці альбо сродкаў на гэта ў сваёй уласнай краіне”.

Дапамога будзе разьмяркоўвацца саветам міністраў Скандынаўскіх краін – Фінляндыі, Швэцыі, Даніі, Нарвэгіі і Ісляндыі, якія дадаткова выдзяляюць на праграму паўмільёна эўра. Паводле Эмы Удвін, грошы даступныя ад пачатку сёлетняга навучальнага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG