Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Першыя асуды на дзіва лёгкія…”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 16 кастрычніка розных гадоў

“Будаўніцтва мінскага стадыёна “Дынамо” ідзе ўзмоцненымі тэмпамі, –паведамляе ў 1946 годзе “Звязда”. – Выканана 95 процантаў усіх зямельных работ. Закончаны планіроўка і дрэнаж футбольнага поля. Зроблены леснічныя ўваходы, уваходныя пандусы на трыбуны і адкос для галоўнай трыбуны… Ужо гатовы 3.000 квадратных метраў садовых дарожак. Пачалася пасадка дэкаратыўных дрэў і кустарнікаў. Ужо высаджаны кусты японскай спірэі. Мяркуецца пасадзіць 500 дрэў і 15 тысяч кустоў. Будаўніцтва стадыёна будзе працягвацца і ўзімку”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1956 году піша пра суды над удзельнікамі паўстаньня ў Познані: “Падсудныя ня прызнаюцца да закіданых ім праступкаў або на судзе адклікаюць свае паказаньні вымушаныя біцьцём на допытах. Мала таго – адвакаты ня толькі адважна бароняць абвінавачаных, але й самі абвінавачваюць камуністычны рэжым… Першыя асуды на дзіва лёгкія, бо ад двух да чатырох гадоў зьняволеньня даказваюць, што камуністычны рэжым у Польшчы не адважыўся жорстка распраўляцца з паўстанцамі, як-бы гэта зрабіў раней”.

1966 годзе “Знамя юности” зьмясьціла на першай паласе такую адозву: “16 кастрычніка – Усесаюзны працоўны нядзельнік салідарнасьці з В’етнамам. В’етнам у агні! В’етнам заліты крывёю… У яго шмат сяброў ва ўсім сьвеце. І найбольш верныя, найбольш надзейныя сябры — у вялікай Краіне Саветаў… Сёньня юнакі і дзяўчаты рэспублікі справай пацьвердзяць сваю дружбу з В’етнамам. Камсамольцы, юнакі і дзяўчаты! Усе на нядзельнік!”
XS
SM
MD
LG