Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год "Нашай Ніве": "Цяпер будзеш знаць, зачэм я служу!”


Зьміцер Падбярэскі, Менск У №3 “Наша Ніва” друкуе падборку карэспандэнцыяў чытачоў газэты.

Мяст. Плешчэніцы (Барысаўскаго п. Менскай губ.) Жыцелі мястэчка вядуць спор за рынак. Памешчыца Тышкевічовая дала кавалак землі для рынку за мястэчкам і збудовала ім тры рады мурованных крамкоў. Бедные дробные торгоўцы прасілі губернатора, каб астаўся стары рынак, гдзе ёсць іхнія крамкі. Просьба выслухана да часу. У мястэчку будуецца цэрква, каторая згарэла ў 1897 гаду. Будулец афяровала памешчыца Тышкевічовая.

М.Ілья (Вілейск. п.). Недаўно за “нарушэнне тішыны” на вуліцы стражнік пачаў пьянаго мужыка ўгашчаць “зуботычынамі”. Пяць прахожых мужыкоў прасілі стражніка ня біць пьянаго, а аддаць па закону пад суд. За гэта ўсіх шасцярых пасадзілі ў уездную турму.

Лагойск (Бор. п.). Тутэйшы земскі начальнік надта строгі. Ён садзіць у халодную мужыкоў, што прыходзяць да яго прасіць рады. Адзін мужык з вёскі Логозы зайшоў спытацца, як зрабіць прагон для быдла на пашу. Земскі начальнік не захацеў з ім гаварыць. Тагды мужык запытаўся, на што ён, земскі, служыць? Той стаў лаяцца, сам без шапкі павёў мужыка ў халодную і сказаў: “Цяпер будзеш знаць, зачэм я служу!” У прошлую зіму памёрло шмат народу ад тыфусу. Цяпер тут нанялі дохтора. Заразы німа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG