Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевага актывіста Паўла Красоўскага выпусьцілі на волю


Радыё Свабода, Віцебск У нядзелю, а палове на 6-ю гадзіну вечара, скончыліся 10 сутак затрыманьня Красоўскага ў якасьці падазраванага па справе аб леташніх выбухах у Віцебску. Сьледзтва не знайшло аргумэнтаў, каб выставіць Красоўскаму абвінавачаньне, таму Павал выйшаў на волю.

Апрача падазрэньняў у прычыннасьці да выбухаў 11-га кастрычніка 2005 году, сьледзтва выстаўляла Красоўскаму падазрэньні па яшчэ двух крымінальных эпізодах за 1999 год – згвалтаваньні і забойствы непаўналетніх дзяўчат. З гэтай прычыны тэрмін знаходжаньня Красоўскага ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня мог быць падоўжаны да 21-га кастрычніка. Аднак падазрэньні сьледзтва на гэты момант нічым не пацьвердзіліся.

На ўсіх допытах у Віцебскім упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Павал Красоўскі цьвёрда адмаўляў свой удзел у злачынствах, у якіх яго падазравалі. Аднак пакуль што падазрэньні з моладзевага актывіста афіцыйна ня зьнятыя. Да таго ж Паўлу так і не вярнулі ягоных мабільнага тэлефона і дакумэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG