Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні завяршыўся сэмінар ПА НАТО па Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні завяршыўся сэмінар Парлямэнцкай Асамблеі НАТО, прысьвечаны Беларусі. У ім бралі ўдзел парлямэнтары з краінаў-сябраў НАТО, прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, прадстаўнікі літоўскага ўраду, а таксама грамадзкіх і палітычных арганізацыяў зь Беларусі, навукоўцы і незалежныя аналітыкі з розных краінаў.

Яны абмяркоўвалі грамадзкія, палітычныя, эканамічныя працэсы ў Беларусі з мэтай спрыяць таму, каб у Эўразьвязе была выпрацаваная канкрэтная стратэгія для дэмакратазацыі Беларусі. Арганізатары форуму – дэлегацыя літоўскага Сойму ў Парлямэнцкай Асамблеі НАТО, – падкрэсьлівалі праблему ізаляцыі і самаізаляцыі Беларусі, якая ўзмацніцца пасьля ўвядзеньня новых візавых тарыфаў для беларусаў у эўрапейскія краіны.

Адначасова ў літоўскім парляманце на закрытым паседжаньні камітэта замежных справаў абмяркоўвалася, якім чынам можна уплываць на візавую палітыку Эўразьвязу, каб зьмяніць рашэньне падвысіць візавыя тарыфы для беларусаў. Паводле літоўскіх палітыкаў, краіны-суседкі чакаюць і ад прадстаўнікоў Беларусі крокаў у абарону сваіх грамадзянаў, якім ад 1 студзеня давядзецца плаціць 60 эўра за візы ў краіны Эўразьвязу, у тым ліку і ў суседнія Літву, Польшчу, Латвію.
XS
SM
MD
LG