Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Іl Giornale”: “Італія вярнула Віку Мароз, але не беларускага злачынцу”


Радыё Свабода Італьянская журналістка Моніка Баціна, якая прысьвяціла шмат артыкулаў гісторыі беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз, у сваім апошнім артыкуле прыводзіць скандальны, на яе думку, прыклад “справядлівасьці і гуманнасьці італьянскага правасудзьдзя”.

На старонках “Il Giornale” яна піша, што ўлады Італіі адмовілі Менску ў экстрадыцыі на радзіму 30-цігадовага беларускага грамадзіна Дзьмітрыя Д. Паводле дадзеных журналісткі, у Беларусі Дзьмітрый Д. быў асуджаны за забойства. Судовыя інстанцыі Італіі адхілілі патрабаваньні Менску адносна выдачы злачынца. У якасьці прычыны яны назвалі сьмяротнае пакараньне, якое можа быць ужытае ў Беларусі - адзінай сярод эўрапейскіх краін. Італьянскія ўлады не прынялі да ўвагі заяву беларускага боку адносна таго, што гэтая вышэйшая мера пакараньня ў дачыненьні да Дзьмітрыя Д. можа быць і не выкарастаная.

Італьянская журналістка выказвае сваё зьдзіўленьне, што магчымае пакараньне забойцы сьмерцю было для італьянскага правасудзьдзя больш пераканаўчым аргумэнтам на карысьць нявыдачы, чым магчымы гвалт у дачыненьні да 10-гадовай Вікі.
XS
SM
MD
LG