Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік польскага ўраду наведаў Горадню (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня У пятніцу 13 кастрычніка ў Горадню з Варшавы прыехаў Януш Крупскі — кіраўнік дэпартамэнту па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных. Яго запрасіла Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай пры Саюзе палякаў, непрызнаваным беларускімі ўладамі.

Разам зь Янушам Крупскім прыехалі два сэнатары — Уладыслаў Карфанты, прадстаўнік партыі “Закон і справядлівасьць”, і Анджэй Пэрсан з “Грамадзянскай плятформы”. Былі таксама прадстаўнікі міністэрства замежных справаў Польшчы і польскіх вэтэранскіх арганізацыяў.

Госьці наведалі мястэчка Сапоцкін у Гарадзенскім раёне, дзе ўсклалі вянкі і запалілі зьнічы на магіле генэрала Альшчыны-Вільчынскага, што быў расстраляны ў верасьні 1939 году чырвонаармейцамі. Затым кветкі былі ўскладзены каля вёскі Навумавічы на месцы масавых расстрэлаў цывільнага насельніцтва фашыстамі ў 1942-43 гадах.

У Горадні госьці з Польшчы накіраваліся на вайсковыя могілкі, каб наведаць Катынскі крыж. Паводле актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, там ужо знаходзіліся людзі ў цывільным, міліцыянты, вялася апэратыўная відэаздымка. Пасьля гэтага Януш Крупскі і асобы, што прыбылі зь ім, у Генэральным консульстве РП сустрэліся з вэтэранамі Арміі Краёвай і Войска Польскага. На сустрэчу прыехала каля сямідзесяці чалавек — зь Ліды, Воранава, Шчучына ды іншых мясьцінаў Гарадзеншчыны, а таксама зь Берасьця.

На здымку: Катынскі крыж на вайсковых могілках у Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG