Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закладзены першы камень у новым будынку Радыё Свабода


Віталь Цыганкоў, Прага Сёньня ў Празе адбылася цырымонія закладкі першага каменя ў новы будынак штаб-кватэры Радыё Свабода – Свабодная Эўропа. Радыё пераехала зь Мюнхэну ў Прагу ў 1995 годзе, і дагэтуль разьмяшчаецца ў памяшканьні былога чэхаславацкага парлямэнту ў самым цэнтры чэскай сталіцы.

Узьвядзеньне 6-павярховага будынку новай штаб-кватэры Радыё павінна быць завершанае ў 2008 годзе. Сёньня падчас урачыстай цырымоніі міністар замежных справаў Чэхіі Аляксандр Вондра заявіў, што новае памяшканьне дазволіць Радыё Свабода працягваць сваю місію змаганьня за свабоду і прапануе больш бясьпечныя ўмовы для супрацоўнікаў радыё.

“Мы пагадзіліся перанесьці Радыё Свабода на новае месца, але гэта ні ў якім разе не азначае саступку тэрарыстычнай пагрозе. Наадварот, мы хочам, каб Радыё працягвала выконваць сваю важную і ўнікальную місію ў лепшым месцы, зь меншай рызыкай для супрацоўнікаў радыё і жыхароў цэнтру Прагі”.

На цырымоніі закладкі першага каменя прысутнічалі кіраўнікі радыё Свабодная Эўропа, памочнік Дзяржсакратара ЗША Колін Граффі, мэр Прагі Павал Бэм, дыпляматы, палітыкі.

Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Радыё Джэф Трымбл адзначыў, што новы будынак штаб-кватэры дазволіць Радыё лепш выкарыстоўваць апошнія тэхналёгіі.

Кангрэс ЗША выдаткаваў на ўзьвядзеньне новага будынку 13,5 мільёны даляраў, чэскі ўрад – 1, 2 мільёны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG