Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Злотнікаў: “Беларусь сама ініцыявала гандлёвую вайну з Расеяй”


Радыё Свабода У МЗС Беларусі і ў Палаце прадстаўнікоў пакуль не камэнтуюць інфармацыю пра ліст Мінэканомразьвіцьця РФ у рэгіёны, агучаны дэпутатам Дзярждумы Анатолем Локацем, наконт абмежаваньня паставак беларускіх тавараў на расейскі рынак.

Беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў зазначыў, што беларускі ўрад першым пачаў абмяжоўваць прысутнасьць расейскіх тавараў на сваім рынку. Абмежаваньні датычылі сельгастэхнікі, макароны, мукі, ячменю, маргарыну, піва... Дзейнічала нават адмысловае распараджэньне, каб у беларускіх крамах было 80 адсоткаў беларускіх тавараў.

(Злотнікаў: ) “Гэта, відаць, праўда, можна верыць гэтаму міністэрству, што гэта робіцца ў адказ на беларускія абмежаваньні. Я ня думаю, каб гэта было прыдумана там, каб спэцыяльна зрабіць урон Беларусі. Такія абмежаваньні зь беларускага боку існуюць”.

Спадар Злотнікаў кажа, што ў саюзьніцкіх адносінах з Расеяй пачынаецца нешта накшталт “гандлёвай вайны, якую распачала сама Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG