Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: пачынаецца сэмінар ПА НАТО па сытуацыі ў Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня пачнецца двухдзённы сэмінар Парляманцкай Асамблеі НАТО, на якім будуць абмяркоўвацца эканамічныя, грамадзкія і палітычныя працэсы ў Беларусі. Ініцыятар сэмінара – дэлегацыя літоўскага Сойму ў ПА НАТО.

У сэмінары будуць браць парлямэнтары з краінаў-сябраў НАТО, прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, палітолягі з розных краінаў, а таксама прадстаўнікі літоўскага ўраду, і прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацыяў зь Беларусі, – БНФ і АГП, Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама навукоўцы і незалежныя аналітыкі.

На сэмінары будуць абмяркоўвацца апошнія падзеі ў Беларусі і стратэгія апазыцыі, становішча СМІ ў Беларусі, а таксама стратэгія Эўразьвязу і НАТО ў дачыненьні да Беларусі.

Студэнты і беларуская моладзь Вільні плянуюць арганізаваць пікет перад пачаткам сэмінару на знак пратэсту супраць апошняга дыктатарскага рэжыму ў Эўропе.
XS
SM
MD
LG