Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: “Хто крадзе асадку, таго пасадзяць, а хто мільён – становіцца міністрам”


Радыё Свабода Ці справядлівыя выракі выносяць беларускія суды?

(Спадар: ) “Зараз нельга разьлічваць на справядлівасьць у беларускім судзе. Дакладна ня ведаю, ці адрозьніваецца, калі справа крымінальная ад таго, калі справа палітычная… Але я лічу, што ў крымінальных справах справядлівасьці больш. Праўда, зараз складваецца сытуацыя, што шмат людзей, якія палітычна актыўныя, атрымліваюць тэрміны паводле крымінальных артыкулах”.

(Спадарыня: ) “Зараз людзі разумныя, калі яны не задаволеныя пастановай суду, могуць падаць апэляцыю. І справядлівы прысуд будзе!”

(Дзяўчына: ) “Я ўпэўнена, што не! Мабыць, такое ва ўсіх краінах ёсьць, але ў нас, мне здаецца, гэта вельмі распаўсюджана”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што судовая сыстэма дастаткова суб’ектыўная. А ў нашай краіне, дзе ўсё так робіцца, пра справядлівасьць казаць немагчыма!”

(Хлопец: ) “Кажуць, што несправядлівыя, але я сам не сутыкаўся”.

(Хлопец: ) “Калі справа тычыцца палітыкі, то, канешне, не. Але калі справа тычыцца нейкіх бытавых пытаньняў, можа, і ёсьць нейкая справядлівасьць”.

(Хлопец: ) “Справядлівае, вельмі справядлівае ў нашай краіне судзейства!”

(Спадарыня: ) “Несправядлівыя! Бо ў нас кожны закон можна вывернуць абы як. Таму суд можа трактаваць нашыя законы як хоча!”

(Хлопец: ) “Не зусім справядлівыя, бо хто крадзе асадку, таго пасадзяць. А хто мільён крадзе – той становіцца міністрам”.

(Хлопец: ) “Справядлівыя, чаму не? Усё робіцца па закону!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG