Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: Язэп Драздовіч


Уладзімер Арлоў, Менск 13.10.1888, засьценак Пунькі (цяпер Глыбоцкі раён) — 15.8.1954, м. Падсьвільле, Глыбоцкі раён. Пахаваны ў в. Ліпляны, Глыбоцкі раён

Язэп Драздовіч прыйшоў на сьвет у адным дзесяцігодзьдзі з братамі Луцкевічамі, Ластоўскім, Купалам і Коласам, і сам быў з гэтага шэрагу “будзіцеляў” нацыі, якія сваім маштабам і размаітымі талентамі нагадвалі асобаў эпохі Рэнэсансу. Яны не належалі да нейкіх школаў, плыняў або партыяў. Яны былі іх стваральнікамі.

Драздовіч стаў адным з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу і плённа прычыніўся да вытокаў мастацкай Скарыніяны.

Паўтараючы творчы подзьвіг свайго папярэдніка Напалеона Орды, ён стварыў вялікія графічныя сэрыі “Мір”, “Крэва”, “Наваградак і наваградцы”, “Меднікі”, “Трокі”, “Гальшаны”...

чытайце ўвесь тэкст перадчы
XS
SM
MD
LG