Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Павал Сапелка адведаў Паўла Красоўскага ў ізалятары


Радыё Свабода, Віцебск У віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня жодзінскі моладзевы актывіст знаходзіцца з 5-га кастрычніка. Яго трымаюць пад вартай паводле падазрэньняў, высунутых Рэспубліканскай пракуратурай – гэта датычнасьць да леташніх выбухаў у Віцебску, а таксама згвалтаваньні і забойствы няпоўнагадовых дзяўчат, якія затаваліся нераскрытымі з 1999 году.

Паводле Паўла Сапелкі, які бароніць інтарэсы Паўла Красоўскага, хлопец трымаецца на допытах цьвёрда і абвяргае ўсе падазрэньні, прад’яўленыя сьледзтвам.

(Сапелка:) “Настрой бадзёры. Павал упэўнены ў тым, што ўсё будзе ў парадку. Потым я наведаў яго ў ізалятары: камера як камера, зь ім сядзяць яшчэ два чалавекі, адзін з іх раней судзімы. Усё як у турме!”

Заўтра адведаць Паўла Красоўскага ў ізалятары часовага ўтрыманьня мяркуе другі ягоны абаронца, Вячаслаў Праскаловіч. Адвакаты кансультуюць затрыманага па ўсіх справах, у якіх ён падазраецца – усё гэта асабліва цяжкія здачынствы, за якія Крымінальны кодэкс прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або нават сьмяротнае пакараньне. Пакуль ніводнага падазрэньня з Паўла Красоўскага не зьнялі, ён па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад вартай у віцебскім ізалятары.
XS
SM
MD
LG