Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі МЗС пра сэмінар у Вільні: ставімся "з непаразуменьнем"


Радыё Свабода Падчас сёньняшняга брыфінгу ў прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Андрэя Папова спыталі пра адносіны да вялікага сэмінару ў справах Беларусі, які адбудзецца 13-14 кастрычніка ў Вільні пад эгідай Парлямэнцкай асамблеі НАТО і Сэйму Літвы. У ім акрамя сябраў узгаданых структураў, удзельнічаюць прадстаўнікі Эўразьвязу, дыпляматы, аналітыкі, апазыцыйныя палітыкі з Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС з гэтай нагоды адзначыў:

(Папоў: ) "Мы заўжды з непаразуменьнем ставімся да таго, што беларускія праблемы абмяркоўваюць за межамі Беларусі і бяз належнага ўдзелу беларускага боку. Мы лічым, што падобныя мерапрыемствы не зьяўляюцца належным спосабам рашэньня існуючых праблемаў".
XS
SM
MD
LG