Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Леніне адзначылі 63-я ўгодкі дывізіі імя Касьцюшкі


Радыё Свабода, Магілёў У мястэчку Леніна Горацкага раёну прадстаўнікі польскай амбасады ў Беларусі й дэлегацыя з Польшчы ў складзе 100 чалавек узялі ўдзел у афіцыйных урачыстасьцях з нагоды 63-х угодкаў бітвы пад Ленінам. На месцы колішніх баёў, у мэмарыяльным комплексе адбыліся малебны па загіблых ды мітынг.

12 кастрычніка 1943 году ў бітве пад Леніна ўпершыню ўзяла ўдзел польская дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі. Пасьля двух дзён баёў дывізія страціла больш за 500 сваіх салдат і была выведзена зь перадавой. У шэрагах дывізіі было багата і беларусаў, якія паходзяць з Заходняй Беларусі.

Першая польская дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі была сфармавана на Разаншчыне (Расея) у 1943 годзе. Паводле разанскага таварыства “Мэмарыял”, “касьцяк” дывізіі склалі былыя рэпрэсаваная НКУС палякі, якія дамагліся вызваленьня з лягераў і ссылак дзеля барацьбы з гітлераўцамі ў шэрагах польскіх вайсковых фармаваньняў.
XS
SM
MD
LG