Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

100 год «Нашай нівы»: “Годыцкі астаўся з носам”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэзскі “Наша Ніва” 100 гадоў таму пісала пра канфлікт у настаўніцкай сэмінарыі ў Маладэчне.

У другім нумары газэты зьявілася новая рубрыка “Пачтовая скрынка”: “Да рэдакцыі прысылаюць пісулькі і часта аб адным і тымжэ пытаюцца двое, трое і болі. Каб не адказываць кожнаму па асобку, Рэдкалегія радзіць усім чытаць “Пачтовую скрынку”. Пану В.В. у Крэменчугу. На вашу прозьбу пастараемся атвеціць у адным з №№ “Нашай Нівы” аб тым, якіе партыі палітычные ёсць на Белай Русі. Вел. Кс. І.Ш. у Лужкох. Ахвотне прынімаем вашы варункі і дзякуем за шчырае слово. Можэ бы лепей так было: мы будзем высылаць Вам больш экзэмпляроў нашэй газэткі, а ўжо вы ад сябе будзеце раздаваць акалічным агентам. Гэта мы радзім ня толькі Вам, але і шмат каму другому. А можэ што напішэце нам да газэты? Пану В. у Свенцянах. Пытаецеся, ці ёсць беларускі цеатр. Пакуль што німа, але здаецца, што на калядах ужо будзе. Прысылайце толькі штукі, каб іх можна было ставіць”.

Пад рубрыкай “З усіх старон” газэта працягвае расповяд аб скандале ў маладэчненскай сэмінарыі: “Бацькам молодэчненскіх сэмінарыстоў, выгнаных за забастоўку, дырэхтор сэмінарыі Цвірка-Годыцкі паслаў паперу, у каторой просіць бацькоў падаваць прашэнне, каб прынялі зноў у сэмінарыю дзяцей іх, і абецуе прыняць. Некаторые бацькі, не папытаўшыся ў сыноў сваіх, падалі Годыцкаму прашэння; але як сыны пачулі гэта, то патрэбовалі прашэння аддаць ім назад і гэтак Годыцкі астаўся з носам. У ноч з 6 на 7 ноября паехаў Годыцкі ў Пецербург; кажуць, што прызваў яго міністэр народнаго прасвешчэння, да каторага ездзілі дэпутаты ад сэмінарыстоў, каб зменілі іх нягоднаго дырэктора”.
XS
SM
MD
LG