Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь не прызнае незалежнасьць Прыднястроўя


Паводле агенцтва Інтэрфакс Кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў нэгатыўна адказаў на нядаўні зварот Вярхоўнага савету Прыднястроўя да парлямэнтаў Беларусі, Украіны і Расеі аб прызнаньні незалежнасьці Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

(Папоў: ) “Беларусь на дадзеным этапе прызнае тэрытарыяльную цэласнасьць Малдовы і не бачыць падставаў для ініцыяваньня пытаньня аб прызнаньні ПМР сувэрэннай незалежнай дзяржавай. У нас усталяваныя дыпляматычныя адносіны з Малдовай, часткай якой з’яўляецца Прыднястроўе. Мы ніколі не выдзялялі гэтую частку малдоўскай дзяржавы”.
XS
SM
MD
LG