Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анонс: Максім Жбанкоў: ”Веру ў ранішнюю усьмешку каханай”


Радыё Свабода Максім Жбанкоў – кінааналітык, культуроляг, журналіст. Кандыдат філязофіі, дацэнт. Аўтар шматлікіх артыкулаў аб праблемах сучаснай беларускай культуры. Калюміст сайту “Наше мнение”. На працягу апошніх дванаццаці гадоў -- вядучы менскага “Кінаклюбу”.

“Жыцьцё – гэта машына да разбурэньня ілюзіяў. Чым больш жывеш, тым карацей сьпіс тваіх герояў, тым менш веры чарговым вызваліцелям ды прарокам. Куміры сыходзяць, застаюцца суразмоўцы. Адбываецца неадваротная зьмена пункту погляду: дзіця глядзіць зьнізу ўверх, сьвяты – зьверху уніз, а ты завісаеш недзе пасярэдзіне, каб зазірнуць у вочы Акудовіча, Морысана ды Джармуша. Гэта, напэўна, і завецца сьветам для тых, каму за сорак.

Веру ў сябе – ну, амаль заўсёды. Веру ў тое, што мая справа чагосьці вартая і мае тэксты – ня проста пыл на ветры. Веру ў сяброў, што часам мацней за мяне – і гэта дадае імпэту да прыватнай працы над памылкамі. Веру ў ранішнюю усьмешку каханай, што прачынаецца побач. І ў тое, што я здольны жыць толькі ў роднай краіне”.

Гэтая праграма прагучыць на хвалях “Свабоды” заўтра.

Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 90 39 52
XS
SM
MD
LG