Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня стане вядомае імя Нобелеўскага ляўрэата ў літаратуры


Радыё Свабода Сёньня пасьля гадзіны дня павінна стаць вядомае рашэньне Швэдзкай акадэміі , якая вызначыць імя чарговага Нобелеўскага ляўрэата ў літаратуры. Сярод намінаваных у гэтым годзе і народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

У літаратурных колах, у мэдыях актыўна абмяркоўваюцца імёны фаварытаў. Так, замежны друк дае вялікія шанцы Алі Ахмаду Саіду, які вядомы пад псэўданімам Адоніс, які лічыцца закладальнікам сучаснай арабскай паэзіі. Ён нарадзіўся ў 1930 у Сырыі, сваю прафесійную кар’еру будаваў у Лібане і Францыі. Але найбольш рэальным фаварытам у друку называюць Архана Памука – турэцкага пісьменніка , які стаў вядомы не толькі сваёй творчасьцю, але і адкрытым асуджэньнем фактаў генацыду курдаў і армян, за што яго абвінавацілі ў зьнявазе турэцкага народа.

Сярод намінаваных таксама пэруанскі пісьменьнік Марыё Варгас Лоса, амэрыканскі аўтар Філіп Рот, чэскі пісьменьнік , што жыве ў Францыі – Мілан Кундэра.
XS
SM
MD
LG