Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<b/>Лёгкі самалёт урэзаўся ў будынак у Нью-Ёрку


Радыё Свабода Невялікі самалёт урэзаўся ў 50-павярховы будынак прыблізна на ўзроўні 20-га паверху. Паведамляецца, што гэта жыльлёвы будынак на 72-ой вуліцы ў Мангэттэне.

CNN вядзе жывы рэпартаж, паказвае кадры пажару, выкліканага сутыкненьнем. Паводле ФБР, няма ніякіх паказьнікаў, што інцыдэнт можа быць тэрактам. Паведамляецца, што гэта быў чатырохмясцовы невялікі самалёт, які ажыцьцяўляў прыватныя авіяперавозкі. Паводле крыніцаў CNN, улады ня маюць інфармацыі аб тым, што нейкі рэйсавы самалёт быў выкрадзены, а ў Фэдэральным бюро авіяцыі паведамілі, што гэта напэўна не рэйсавы самалёт.
XS
SM
MD
LG