Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў "Начной Свабодзе"


Радыё Свабода Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы

Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе удзельнік галадоўкі вернікаў-пратэстантаў, палітоляг Уладзімер Мацкевіч, які ўдзень адказаў на пытаньні наведнікаў нашага Інтэрнэт-сайту. У нашым апытаньні жыхары Менску скажуць, ці гатовыя яны выказаць салідарнасьць з галадоўнікамі.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра запасы і якасьць пітной вады ў Беларусі. Вы пачуеце рэпартаж зь вёскі, дзе не працуе водаправод, і апытаньне ў Полацку пра тое, ці задавальняе тамтэйшых жыхароў якасьць пітной вады. У "Летнім альбоме" Вінцэсь Мудроў апавядзе пра ложак з панцырнай сеткай, а ў "Начной чытанцы" прагучаць творы гарадзенскага паэта Юрыя Пацюпы.

Слухайце на хвалях "Свабоды" ад 23-й гадзіны да поўначы, а пасьля праз наш сайт.
XS
SM
MD
LG