Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны партал пра Беларусь ня мае старонкі на беларускай мове


Ігар Карней, Менск У беларускім сэктары інтэрнэту пачаў працу нацыянальны партал Belarus.by. Ён створаны ў адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай “Інфарматызацыя” пры тэхнічным забесьпячэньні адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгій.

Асноўнай задачай аўтараў парталу было стварэньне ў сеціве рэсурсу, які “фармаваў бы станоўчы імідж краіны”. На задуму кіраўніцтва Парку высокіх тэхналёгій, у пэрспэктыве Belarus.by мусіць стаць “адзінай кропкай уваходу” – патрапіўшы сюды, карыстальнік здолее без праблемаў знайсьці выхад на іншыя інфармацыйныя рэсурсы.

Сфармаваць уяўленьне пра Беларусь наведнікі могуць на пяці мовах – расейскай, ангельскай, францускай, гішпанскай і арабскай. Няма ў пераліку толькі мовы беларускай, хоць у апісаньні дзяржаўна-палітычнага ладу на тытульнай старонцы аўтары наўпрост указваюць: дзяржаўныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь – расейская і беларуская. Чаму прыярытэт аддадзены расейскай мове, якая стала дзяржаўнай толькі крыху больш за 10 гадоў таму? У адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгій патумачылі: маўляў, партал разьлічаны, перадусім, на замежнікаў, якія хацелі б больш даведацца пра Беларусь. А яны ў бальшыні сваёй ня ведаюць ні расейскай, ні тым больш беларускай мовы. Таму ў якасьці “агульнадаступнай” для мясцовых карыстальнікаў была абраная расейская мова – з прычыны яе “большай распаўсюджанасьці”.

Партал Belarus.by. увабраў у сябе чатыры асноўныя тэматычныя блёкі: “Аб краіне”, “Інфармацыя для турыстаў”, “Бізнэс у Беларусі” і “Навучаньне ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG