Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікаў, якія галадуюць, наведалі мэдыкі


Радыё Свабода, Менск У царкву “Новае жыцьцё”, дзе знаходзяцца больш за 30 вернікаў, якія галадаюць на знак пратэсту супраць спробаў гарадзкіх уладаў забраць іх будынак, сёньня прыехала некалькі мэдыкаў разам з галоўным лекарам Фрунзэнскага раёну Менску.

Мэдыкі дасьледавалі крывяны ціск ва ўдзельнікаў галадоўкі і паведамілі, што могуць неўзабаве абсталяваць месца для аналізу крыві.

Сёньня раніцай вернікі, убачыўшы некалькі машын з будаўнічай тэхнікай, вырашылі, што іх будуць высяляць. Але высьветлілася, што гэтая тэхніка не мела да іх дачыненьня . Тым не меней пасьля гэтага выпадку на даху будынка дзяжурыць чалавек з біноклем.

Сёньня ж раніцай галадоўнікаў наведалі амэрыканскія дыпляматы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG