Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце ўхвалілі закон наконт экстрэмізму


Радыё Свабода, Менск Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытаньні закон “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”.

Выканаўца абавязкаў старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей адзначыў, што гэты закон “накіраваны на прафіляктыку правапарушэньняў экстрэмісцкага характару”. Ён аргумэнтаваў яго прыняцьце тым, што падобныя законы ёсьць амаль ва ўсіх краінах.

Законапраект у прыватнасьці прадугледжвае, што калі будуць выяўленыя прыкметы экстрэмізму ў дзейнасьці палітычных партыяў і грамадзкія арганізацыяў, ім будзе выносіцца пісьмовае папярэджаньне з пэрспэктывай іх ліквідацыі праз суд.
XS
SM
MD
LG