Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто гадоў “Нашай Нівы”: гісторыя “Кірылавай Магілы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Ад пачатку існаваньня “Наша Ніва” надавала вялікую ўвагу беларускай літаратуры. У №2 “Наша Ніва” зьмясьціла бяз подпісу апавяданьне “Чорт”, у якім пераказвалася паданьне.

“От што чуў я ад людзей пра Кірылаву Магілу. У князя Р. быў слуга Кірыла. Князь любіў езьдзіць на палеванне і заўсягды браў з сабою і Кірылу. Адзін раз кажэ яму князь: “От што, коханы. Я паеду да пана абедаць, а ты садзіся вярхом на каня, і колькі лесу абъедзеш на каню, пакуль я паабедаю, увесь той лес дарую табе, бо ты добры слуга”. Падзякаваў Кірыла князю, ўзяў самаго лепшаго каня, сеў і паехаў. Каб князь бачыў, сколькі ён абъедзе, ўзяў ён з сабою шаблю і рабіў ёю на хвоях лысінкі. Як пабачыў князь, сколькі Кірыла лесу абъехаў, аж за галаву ўзяўся. “От што, коханы, — кажэ князь: — цяпер ты палезь на дуб ды паглядзі аттуль, як много ў цябе лесу”. Кірыла палез на самы верх. Зьняў князь з плеч стрэльбу. “Ну, мой коханы, закукуй цяпер, як зязюлька”. Кірыла закукаваў. “Бух!” — выстрэліў князь. І скінуўся на землю бедны Кірыла з прабітаю навылет галавою… Пад тым дубам яго і пахавалі. Месца тое і стала звацца Кірылаваю Магілаю. І цяпер ешчэ ў тым лесі відаць на хвоях лысіны. Заплылі яны смалою, і завуць іх Кірылавымі знакамі. Расказвалі людзі, што ў поўнач каля магілы нехта плакаў, праклінаў панскую несправядлівасць… Страшна было тут у ночы”.
XS
SM
MD
LG