Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Лобзава: “Маё крэда знайшло мяне”


Радыё Свабода Аляксандра Лобзава – ўдзельніца перадачы “Ў што я веру”

Раней лацiнскае "крэда" i беларускае "веру" ў маёй сьвядомасьцi нiяк не суадносiлiся. Не было ў жыцьцi нiчога такога ўзнёсла-значнага, пра што я магла б сказаць: "Крэда!" Усё больш жыццёвае, будзённае – нават самае важнае i надзённае.

Але маё "крэда" знайшло мяне.

З моманту з''яўленьня сына я ведала, што яго трэба "выхоўваць". Зараз разумею, что двукосьсе ў гэтым слове было больш за лiтары. Той невялiкi кавалак часу, што я магла быць побач з сынам, ён бачыў толькi маё нездавальненьне: тое не зрабiў, гэта не прыбраў, адзнака не тая... Мне падавалася, што такiм чынам я выхоўваю ў iм нейкiя вельмi патрэбныя якасьцi, без якiх у далейшым жыццi ён нiяк не абыдзецца, будзе горш, чым мог бы быць.

Мяне пужала сучаснае жыцьцё, падавалася, што маё дзiця на кожным кроку падпiльноўвае незьлiчоная колькасць небясьпечных спакус, i, калi я крыху не дагляджу, ён "сапсуецца", пойдзе па "крывой дарожцы". Адным словам, як я сёньня разумею, я ня верыла свайму сыну i ў свайго сына.

У траўнi сын разам з клясай паехаў на экскурсiю ў Полацак. Вярнуўся ўражаны, захоплены, на такiм эмацыйным пад''ёме, у якiм я яго, пэўна, нiколi не бачыла.

-- Мама, я бачыў Еўфрасiньню Полацкую. Нам цёця казала, калi мы былi ў пакоi Еўфрасiннi: памалiцеся i папрасiце сьвятую Еўфрасiньню, i яна заступiцца за вас перад Богам, i той выканае ваша жаданьне.

Шчыра кажучы, мяне крыху перасмыкнула: уж занадта утылiтарны падыход да веры. Уяўляю, чаго пажадаў мой сын, якому ўвесь час чагосьцi хочацца! На наступны дзень сын сур''ёзна i пранiкнёна распавядаў мне:

-- Мама, ведаешь, пра Еўфрасiньню Полацкую -- гэта ўсё-ўсё праўда. Вадзiм пажадаў, каб бацькi купiлi яму мабiльнiк пэўнай маркi, а сёньня яны замовiлi яго праз Iнтэрнэт. Уяўляеш?

Памаўчаў i дадаў:

-- А я пажадаў, каб у дзядулi ўсё было добра.

Мой бацька пасьля некалькiх год змаганьня з хваробай ног урэшце быў вымушаны пагадзiцца на ампутацыю, i ўжо паўгода прыстасоўваўся да новага жыцьця, не дазваляючы сабе ўпасьцi ў роспач i не даючы нам шкадаваць яго. Звонку быццам бы нiчога i не зьмянiлася ў нашым жыцьцi, i мне падавалася, што дзiця абсалютна спакойна ўспрыняла гэтую сытуацыю.

I тут мяне азарыла: тое, што закладзена ў майго сына мной i маёй сям''ёй, нiкуды не падзенецца. Можа, ён будзе не падобны на нас, можа, ён будзе не так, як нам падабаецца, апранацца i жыць, магчыма, калi-небудзь ён зробiць нешта, што мы не ўхвалiм. Але ў iм ужо ёсьць наша маральнасць, наша сыстэма каардынат. Галоўнае – любiць яго такiм, якi ён ёсьць, i не баяцца гаварыць яму пра гэта. Гэта маё крэда.

Аляксандра Лобзава — філёляг паводле адукацыі і ўсьведамленьня. Супрацоўніца газэты “Народная Воля”. Галоўным дасягненьнем лічыць сына. “Ва ўсіх жанчын цяжарнасьць доўжыцца дзевяць месяцаў, а ў мяне яна працягвалася дваццаць дзевяць год”, кажа Аляксандра Лобзава.

Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Іна Кулей: "Я веру ў маю Беларусь" Ян Маўзэр: “Я веру ў каханьне й гаючую моц самоты” Міра Лукша: “ Каб жыць, трэба верыць” Андрэй Клімаў: “Веру, што сёлета ў краіне адбудуцца перамены” Леанід Дранько-Майсюк: “Веру ў агародны дух бульбы”
XS
SM
MD
LG