Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч адкажа на вашыя пытаньні падчас галадоўкі<b/>


Радыё Свабода Гэтую ноч разам зь вернікамі суполкі “Новае жыцьцё”, якія працягваюць галадоўку ў будынку царквы, правёў і вядомы выкладчык, палітоляг Уладзімер Мацкевіч. Ён далучыўся да галадоўкі і сёньня ў нашым ранішнім эфіры, сярод іншага, адказаў на пытаньне, чаму гэтая акцыя называецца пост-галадоўка.

(Мацкевіч : ) “Пост - гэта тое, што тычыцца чалавека і Бога. Гэта мы робім для сябе, каб падрыхтвацца для малітвы , размовы з Богам. Мы спадзяемся на Бога, на божую дапамогу. А галадоўка гэта таксама адмаўленьне ад ежы, але яна нясэ сэнс пратэсту. Мы пратэстуем супраць несправядлівасьці ўладаў, супраць таго, што беларусы пазбаўленыя свабоды сумленьня і ня могуць вызнаваць сваю веру ў сваёй царкве, сваёй уласнай маёмасьці, якую яны набылі законна. Удакладню: тыя, хто далучыліся да паста -галадоўкі, адмовіліся ад ежы наогул, п''юць толькі ваду.”

Свой асабісты крок Уладзімір Мацкевіч, які належыць да рэфармацкай (кальвінісцкай) царквы патлумачыў матывам салідарнасьці з пратэстанцкімі цэрквамі ў Беларусі, якія зазнаюць усё большы ціск уладаў.

Працягнуць размову з Уладзімерам Мацкевічам на гэтую і іншыя тэмы вы можаце заўтра, у чацьвер, ад 11-й да 12-й па менскім тэлефоне (8-0172) 90 39 52.
XS
SM
MD
LG