Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Красоўскі застаецца ў віцебскім СІЗА да заўтра


Радыё Свабода Як паведамілі абаронцы Павал Сапелка і Вячаслаў Праскаловіч, у якасьці падазраванага моладзевы актывіст можа быць затрыманы на тэрмін да дзесяці дзён. Яго падазраюць у цяжкім злачынстве — замаху на жыцьцё двух і болей чалавек.

Жодзінскага моладзевага актывіста, якога затрымалі 5 кастрычніка, падазраюць у датычнасьці да леташніх выбухаў у Віцебску. 5 кастрычніка адбыўся першы допыт у віцебскім аддзеле ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, сёньня — другі, а заўтра а 10-й раніцы Паўла Красоўскага маюць дапытаць трэці раз.

Паводле абаронцы спадара Сапелкі, хлопец на допытах трымаецца мужна й сваю віну адмаўляе катэгарычна. Тамара Красоўская, маці затрыманага, якая прыехала ў Віцебск разам зь сябрамі Паўла, спадзяецца атрымаць дазвол на перадачу для сына. Яго мае даць старшы сьледчы ў асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Аляксандар Рассолька — ён вядзе справу пра віцебскія выбухі. Але перадаць харчы й рэчы ў ізалятар часовага ўтрыманьня сваякі змогуць толькі ўжо заўтра.

Сёньня Аляксандар Рассолька праводзіць нараду ў Віцебску, і на допыт Паўла Красоўскага ён не зьяўляўся. Дапытвала апазыцыянэра сьледчая Вікторыя Шаварноўская. Наступны допыт Паўла Красоўскага пачнецца заўтра а 10-й раніцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG