Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якіх сацыяльных ільготаў пазбавяць за нелегальную працу?


Ганна Соўсь, Менск Якіх сацыяльных ільготаў могуць пазбавіць беларусаў за нелегальную працу за мяжой?

Першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту ў справе грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун удакладняе для Радыё Свабода, што сацыяльных ільготаў могуць пазбавіць за нелегальную працу ня толькі ў замежжы, але і на тэрыторыі Беларусі.

(Бягун: ) “Пытаньне не ў пэнсіі. Пэнсіён чалавек ужо зарабіў. Напрыклад, ён можа атрымлівае нейкую субсыдыю ў плаце за кватэру, карыстаецца бясплатнымі мэдычнымі ўстановамі. Ягоныя дзеці, паколькі ён афіцыйна не працуе, атрымліваюць пэўныя зьніжкі ў дзіцячых садках. Ёсьць поўна і іншых ільготаў. Напрыклад, чалавек прывозіць даведку, што ён працуе ў Расеі і ня плаціць плату за кватэру, хаця фактычна, ён дастаткова заможны, каб аплачваць усе камунальныя выдаткі”.

Якім будзе мэханізм выяўленьня людзей, якія ня плацяць падаткі, працуючы ў замежжы? І як самі нелегалы ацэньваюць прапанову Міністэрства ўнутраных справаў правесьці маштабную праверку ўсіх грамадзянаў краіны, якія нелегальна працуюць у тым ліку і за мяжой.

Пра гэта – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG