Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Праз радыё надавалі аўдыцыю , у якой прапеяны беларускія жніўныя песьні” (1936)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 10 кастрычніка розных гадоў.

“Сялянская нива”, 1926 год:

“Хто напіша чарнілам дзесятак слоў, дадасьць сваё імя, прозьвішча і адрас, пакажа чысло, месяц і год нарадзінаў, ды ўсё гэта хутка перашле лістом да Хіраманта-Графалёга А.Васілеўскага (Вільня, Сасновая 5, м. 3), той атрымае падробны аналіз сваіх здольнасьцяў, добрых і дрэнных бакоў характару і шмат астролёгічных парадаў. Аналіз высылаецца толькі па атрыманьні 3 злотых”.

“Беларуская крыніца”, 1936 год:

“У мінулым тыдні праз радыё зь Вільні надавалі аўдыцыю “Лято на Віленшчызьне”, у якой прапеяны беларускія жніўныя песьні. Сьпеў гэты памастацку выканаў беларускі хор пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. Дзіўнае становішча віленскага радыё да беларускай песні, адкуль ні адным словам не паясьнілі, што гэта песьні беларускія. Слухаючы разьясьненьня беларускіх летніх звычаяў і не пачуўшы ані слоўца, што гэта звычаі і песьні беларускія, выглядала гэта ўсё надта тэндэнцыйна”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год. Статыстыка за 8 месяцаў году:

“За гэты час Дзяржаўнае выдавецтва БССР выдала 122 кніжкі агульным тыражом два мільёны 689 тысяч экзэмпляраў. З гэтага ліку на беларускай мове выдадзена 73 кніжкі з тыражом 691 тысяча… На пераклады заходніх аўтараў выпадае 11 пазыцыяў — усе ў расейскай мове; на навуковую й тэхнічную літаратуру — 39 пазыцыяў, з чаго 27 у беларускай мове й 12 у расейскай; на прапаганду, марксізм, ленінізм — 8 пазыцыяў, усе ў беларускай мове”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG