Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: “Галадоўка можа быць пасьпяховай, калі ў ёй будзе шмат удзельнікаў”


Радыё Свабода Ці чулі грамадзяне калі-небудзь, што ў Беларусі праходзілі ці праходзяць галадоўкі пратэсту? Ці можна з дапамогай галадоўкі вырашыць тую ці іншую праблему? Апытаньне на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.

(Дзяўчына: ) “ Чула: хтосьці, дзесьці, нешта. Я думаю, што павінны быць нейкія іншыя шляхі вырашэньня пытаньняў, калі яны ўзьнікаюць, таму што галадоўка – гэта, ну… Проста зьвяртаем на сябе ўвагу , кажам, вось, мы якія сьмелыя, мы тут галадуем. А на самой справе мы нічога не робім дзеля таго, каб нешта зьмяніць”.

(Спадарыня: ) “А што вы даб’яцеся? Я не думаю, што гэта спосаб вырашэньня нейкага пытаньня. Гэта не мэтад. Я не чула пра галадоўкі ў Беларусі”.

(Юнак: ) “Малады фронт” праводзіў галадоўку. Але ўладзе ўсё роўна”.

(Маладзён: ) “ Ні разу нічога падобнага не чуў. Няма доступу да інфармацыі ў людзей. Улады проста замоўчваюць, нічога не кажуць народу. Любая акцыя пратэсту можа быць пасьпяховай, калі ў ёй будзе ўдзельнічаць вялікая колькасьць людзей. У тым ліку і галадоўкі”.

(Маладзён: ) “Трэба расьціць дзяцей, нараджаць, а не галадаваць”.

(Спадар: ) “ Пра галадоўкі ня чуў. Навошта мучыць сябе, каб нешта іншым даказаць. Іншыя спосабы ёсьць, акрамя галадоўкі”.

(Спадарыня: ) “Гэта надта дробна. Каб зрушыць нешта з месца, трэба больш маштабнае”.

(Маладзіца: ) “ Нешта чула. Мне, напрыклад, гэта нешта дае. Прыемна, што ёсьць людзі, якія пратэстуюць хаця б так”.

(Спадар: ) “ Гэта пусты нумар, бо толку мала”.

(Спадар: ) “Глупства гэта усё, трэба неяк кампраміс знаходзіць. Ніхто на гэта не глядзіць асабліва”.

(Спадарыня: ) “Я такога не чула. Але калі людзі ўжо рашыліся на галадоўку, значыць у іх ужо крайняя неабходнасьць”.

(Спадарыня: ) “Значыць ужо былі прэцэдэнты, значыць ужо вырашаліся пытаньні такім чынам.”

(Маладзён: ) “Ні разу не чуў. Не пішуць пэўна у газэтах, па тэлебачаньні не паказваюць, таму і не ведаем. Ну, улады не прыслухоўваюцца да думкі, у нас гэта проста не мае сэнсу. Толькі калі вельмі вялікая галадоўка, вельмі многа ўдзельнікаў будзе, тады яшчэ магчыма”.

(Пэнсыянэр: ) “ Чуў, але цяпер ужо няма ніякіх галадовак. Гэта чалавечая воля, яна нічога не дае”.

(Студэнт: ) “ Чуў, было такое. Але мітынг больш дзейны, чым галадоўка. Я б сказаў, што не лепшае вырашэньне пытаньня, але таксама магчымае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG