Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня : 110 беларускіх дзяцей <b/>


Радыё Свабода Столькі дзяцей прыбыло ўчора на аздараўленьне ў мястэчка Брэшыа на Адрыятычным узбярэжжы Італіі Як перадаюць італьянскія інфармацыйныя агенцыі, маленькія беларусы правядуць у італьянскіх сем’ях каля месяца, прычым кожная зь сем’яў падрыхтавала натарыяльныя гарантыі вяртаньня дзяцей на радзіму.

Такія гарантыі патрабуюцца пасьля гісторыі з Вікай Мароз, якую Беларусь вяртала зь вялікімі намаганьнямі. Як заявіў італьянскай тэлевізіі пасол Беларусі Аляксей Скрыпко, зараз Віка Мароз праходзіць добрую рэабілітацыйную праграму. Ён адзначыў, што Віка гуляе са сваімі аднагодкамі ў лесе, пасябравала зь дзьвюма дзяўчынкамі, што яна спакойная і абароненая.

Крыніца: газэта La Stampa.
XS
SM
MD
LG