Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Гавэл гатовы абараняць незалежнасьць Беларусі


Радыё Свабода Вацлаў Гавэл гатовы абараняць незалежнасьць Беларусі, калі ёй будзе пагражаць рэальная небясьпека. Пра гэта былы прэзыдэнт Чэхіі заявіў сёньня падчас сустрэчы са старшынём Палітычнай рады дэмакратычнай апазыцыі Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.

У адказ на выказаную беларускім палітыкам занепакоенасьць лёсам Беларусі Вацлаў Гавэл заявіў, што “стане побач з Аляксандрам Мілінкевічам”, каб абараніць незалежнасьць Беларусі, калі ёй будзе пагражаць рэальная небясьпека.

Сёньня ж адбылася сустрэча Мілінкевіча з прэм’ер-міністрам Чэхіі Мірэкам Тапалянэкам, які паабяцаў, што Чэхія і ў далейшым будзе падтрымліваць дэмакратычны рух Беларусі.
XS
SM
MD
LG