Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абараняць Паўла Красоўскага будуць два адвакаты


Радыё Свабода Віцебскі адвакат Вячаслаў Праскаловіч будзе разам зь менскім адвакатам Паўлам Сапелкам бараніць інтарэсы Паўла Красоўскага. Жодзінскага маладафронтаўца затрымалі 5 кастрычніка ў Віцебску.

Як паведаміў сёньня Радыё Свабода моладзевы актывіст Сяржук Гудзілін, пра гэта са спадаром Праскаловічам дамовіліся бацькі Красоўскага. Мяркуецца, што заўтра з удзелам адвакатаў адбудзецца допыт жодзінскага актывіста. Яго падазраюць у датычнасьці да арганізацыі леташніх выбухаў у Віцебску.
XS
SM
MD
LG