Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новае радыё” замоўкла прынамсі на месяц


Ігар Карней, Менск Спроба абвясьціць пры канцы мінулага тыдня страйк на радыёстанцыі “Новае радыё”, якая належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, скончылася звальненьнем большай часткі супрацоўнікаў і спыненьнем працы радыё. Адказныя за ўрэгуляваньне канфлікту чыноўнікі Фэдэрацыі прафсаюзаў тэрмінова шукаюць замену калектыву, супрацоўнікі якога ў простым эфіры зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі, каб той выратаваў іх ад самаўпраўства згаданай прафсаюзнай арганізацыі. Падставай да радыкальнага кроку стала рашэньне заснавальніка звольніць Генэральнага дырэктара “Новага радыё” Віктара Грышанава.

Паводле дасьведчаных крыніцаў, сам Віктар Грышанаў пасьля канфлікту з заснавальнікам трапіў у шпіталь. Каб нэўтралізаваць напружанасьць, кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў прыняла рашэньне прыпыніць працу радыёстанцыі прынамсі на месяц. У Міністэрстве інфармацыі з гэтай нагоды патлумачылі, што ўмешвацца ў канфлікт не зьбіраюцца. Тое, што цягам нейкага часу на частаце 98,4 будзе цішыня, у ведамстве ніякіх праблемаў ня бачаць.

Трансьляцыя праграмаў у эфіры FM-станцыі “Новае радыё” спыніліся як мінімум да канца кастрычніка. Не працуе таксама і інтэрнэт-старонка “Новага радыё”.
XS
SM
MD
LG