Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Халіп: Паліткоўская праводзіла аналёгіі паміж Чачэніяй і Беларусьсю


Радыё Свабода Ірына Халіп працавала разам з Ганнай Паліткоўскай у “Новой газете”: “Забіць Ганну – гэта, напэўна, забіць журналістыку ўвогуле ў Расеі, лічыць Ірына Халіп. – Мне здаецца, гэты стрэл быў апошнім для Ганны, але не апошнім для тых расейскіх журналістаў, якія паспрабуюць заняць яе месца. І мне вельмі шкада, што Ганна не пісала пра Беларусь, таму што нам вельмі б не хапала такіх тэкстаў, якія магла зрабіць толькі яна”.

(Халіп: ) “Ганну больш за ўсё цікавілі не праблемы ўлады, а праблемы маленькага чалавека. А паколькі ў любой таталітарнай краіне перш за ўсё парушаюцца менавіта правы чалавека, простага чалавека, вядома ж, яна абуралася сытуацыяй на Паўночным Каўказе, яна таксама абуралася сытуацыяй у Беларусі. Я памятаю некалькі разоў размаўлялі зь ёй на гэтую тэму, і яна вельмі часта праводзіла аналёгіі пра тое, што адбываецца ў Чачэніі з тым, што адбываецца ў Беларусі. Тым больш, што ў Чачэніі выкраданьне людзей было амаль што нармалёвай з’явай цягам некалькіх гадоў. І калі ў Беларусі пачаліся таксама выкраданьні людзей, Ганна знайшла гэта нават сымбалічным”.
XS
SM
MD
LG