Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: 14 кастрычніка плянуецца мітынг за вызваленьне палітвязьняў


Радыё Свабода Магілёўскі гарвыканкам дазволіў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правесьці 14 кастрычніка мітынг. Акцыя завецца “За вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне перасьледу з палітычных матываў”.

Але каб мітынг адбыўся, ягоныя заяўнікі Ўладзімер Шанцаў ды Юры Новікаў маюць абгрунтаваць паняткі “палітвязень” і “перасьлед з палітычных матываў”. З такой просьбай 22 верасьня да іх афіцыйна зьвярнулася загадчыца ідэалягічнага аддзелу выканкаму Ала Сушкова. Палітыкі пагадзіліся даць неабходныя тлумачэньні, але ў прысутнасьці журналістаў незалежнай ды дзяржаўнай прэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG