Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Сярэдзіч: “Ганна Паліткоўская перажывала і за нас, беларусаў”


Радыё Свабода Галоўны рэдактар незалежнай газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Ганнай Паліткоўскай у Нямеччыне падчас уручэньня прэміі фонду "ЦАЙТ-Штыфтунг Эбелін і Герд Буцэрыюс. “Учора, калі я пачуў, што гэтага чалавека ўжо няма ў жывых, я проста не знаходзіў сабе месца, таму што такога журналіста зьнішчыць – гэта сапраўды зрабіць злачынства стагоддзя", гаворыць Іосіф Сярэдзіч.

(Сярэдзіч: ) “І гэта сьведчыць пра тое, якая сытуацыя ў суседняй краіне: ніякай дэмакратыі там няма і не было. І калі зьнішчаюць такіх людзей, як Ганна Паліткоўская, то, вядома, не хутка там дэмакратыя і будзе.

Тое, што яна ведала сытуацыю на Беларусі, гэта зразумела, таму што такія людзі перажываюць ня толькі за чачэнцаў, але, вядома ж, і за нас, беларусаў. Для іх аднолькава гэта балючыя пытаньні, балючыя праблемы”.
XS
SM
MD
LG