Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея прапанавала перанесьці саміт СНД на лістапад


Радыё Свабода МЗС Расеі накіраваў у Выканкам СНД ноту з прапановай перанесьці менскі саміт СНД, пачатак якога плянаваўся на 17 кастрычніка, на лістапад. МЗС Расеі прычынай называе непадрыхтаванасьць шэрагу пунктаў парадку дня. У суботу Аляксандар Лукашэнка з гэтай нагоды выказаў крыўду на “аднаасобныя дзеяньні” некаторых краін СНД, якія “лічаць сябе дзяржавамі першага рангу”.

Дацэнт Маскоўскага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш лічыць, што такім чынам “Расея дала зразумець, што яна вельмі пакрыўдзілася на апошнюю прэсавую канфэрэнцыю А. Лукашэнкі расейскім журналістам”.

Падрабязнасьці -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG